Інтэрв'ю з Андрэем Мерзлікіным

2021-07-09
  • Добры дзень, Андрэй Ільіч! Мы вельмі рады вітаць Вас у Мірскім замку ўжо ў другі раз. Скажыце, калі ласка, якія тры словы ў Вас атаясамлiваюцца з Беларуссю?
  • У першую чаргу гэта буслы, Брэсцкая крэпасць і "Беларусьфільм", на якім я з 2003 года нястомна штогод працую.
  • Мы ведаем, што гэта не першыя Вашы здымкі ў Беларусі, так як Вы ўжо здымаліся ў фільмах "Брэсцкая крэпасць" і "Гадуноў", здымачнай пляцоўкай для якога, дарэчы, таксама стаў Мірскі замак. Якія ў Вас ўражанні?
  • Самыя прыемныя у сілу таго, што Мірскі замак - гэта гістарычны аб'ект, які знаходзіцца ў выдатнай форме, у дагледжаным выглядзе. Ён адкрыты для турыстаў, а не так як бывае часам, калі ты можаш толькі з боку глянуць. Можна прайсціся па замку, замовіць экскурсію. Я ўжо не раз знаёміўся з гісторыяй замка і нават двойчы начаваў тут. Гэта нашмат, скажам так, дае лепшае разуменне аб месцы. Можна ноччу выйсці і прагуляцца па пустым дворыку і парку, убачыць замак без турыстаў, паслухаць цішыню і прадставіць, як гэта было дзвесце-трыста гадоў таму. Здаецца, што час спыніўся, і можна яго адчуць.
     
  • Андрэй Ільіч, зараз Вы здымаецеся ў "сучаснай" ролі, у сувязі з гэтым такое пытанне: якая роля Вам бліжэй і якая прасцей - "сучасная" ці "гістарычная"?
  • Бывае прасцей, а бывае цікавей. Кажучы аб гістарычным кіно "Гадуноў", тут было цікавей здымацца. А "сучасная" роля, якую я зараз гуляю, даволі складаная і няпростая, але яе таксама цікава гуляць. Кожны раз у прафесіі знаходзіш новыя грані, і кожны раз ты разумееш, што любіш сваю прафесію ўсё больш і больш, таму што яна адкрываецца з новых бакоў. Гэта своеасаблівы калейдаскоп эмоцый і пачуццяў. Бо мы прыйшлі сюды атрымліваць задавальненне, а асноўнае задавальненне я атрымліваю ад таго, што кожны раз адкрываю новыя месцы, падарожнічаю. Вядома, асабліва прыемна вяртацца ў тыя месцы, якія табе спадабаліся. Мне здаецца, што Мірскі замак як раз адно з такіх месцаў. Нават настрой падымаецца, калі кажуць, што мы будзем здымаць у Мірскім замку.
     
  • А Вы былі калі-небудзь у Мірскім замку са сваёй сям'ёй?
  • З сынам і з жонкай былі на экскурсіі. Праўда, па асобнасці. У маіх сяброў з Мінска ёсць абавязковая праграма, мы заўсёды наведваем Мір і Нясвіж. Па гэтых гістарычных аб'ектах мы заўсёды падарожнічаем, калі прыязджаем у Беларусь.
     
  • Вялікі дзякуй, Андрэй Ільіч, за iнтэрв’ю. Спадзяемся ўбачыць Вас у Мiрскiм замку яшчэ не раз!
  • Дзякуй! Да сустрэчы!

 

Фота @merzlikiandrey Instagram