Фартэпіянны канцэрт «Мелодыі старога раяля»

2021-06-05

5 чэрвеня 2021 г. у Партрэтнай зале Мірскага замка адбыўся фартэпіянны канцэрт «Мелодыі старога раяля»!

Гэта сумеснае выступленне навучэнцаў двух устаноў горада Мінска: Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі і Гімназіі-каледжа мастацтваў імя Івана Восіпавіча Ахрэмчыка.

Для гледачоў прагучалі музычныя творы ў выкананні Жазэфіны Янкоўскай, Анастасіі Грыбок, Дар’і Семенчуковай, Марыі Багданавай, Антона Леўчанкі, Марыі Семенчуковай і Айрыс Шчадрыной.