«Яўрэйскі Мір: гісторыя знікнення»

2022-08-13

13 жніўня спаўняецца 80 гадоў з дня знішчэння вязняў мірскага гета, якое з мая па жнівень 1942 года знаходзілася ў Мірскім замку. Гэтым апошнім масавым растрэлам была цалкам ліквідаваная яўрэйская абшчына Міра, а разам з ёй згас непараўнальны местачковы каларыт.

Фільм «Яўрэйскі Мір: гісторыя знікнення» – гэта своеасаблівае падарожжа ўглыб стагоддзяў, падчас якога ўспамінаюцца не толькі трагічныя ваенныя старонкі, але і ствараецца суцэльны вобраз яўрэйскага мястэчка, якое доўгі час заставалася ў памяці старажылаў, а ў сапраўдны момант напамінкам аб ім толькі ацалелыя архітэктурныя будынкі, памятныя знакі на месцах расстрэлаў, закінутыя яўрэйскія могілкі, архіўныя фотаздымкі і ўспаміны ў сетцы Інтэрнэт тых, каму пашчасціла перажыць Халакост.