Адзіны дзень інфармавання. Сацыяльная бяспека: асноўныя прынцыпы і прыярытэты

2023-10-19

У рамках адзіных дзён інфармавання 19 кастрычніка 2023 г. сустрэчу з працоўным калектывам музея «Замкавы комплекс «Мір» правяла кансультант упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Аўдзей Надзея Віктараўна. Былі разгледжаны асноўныя прынцыпы і прыярытэты сацыяльнай бяспекі беларускай дзяржавы, якая забяспечвае кожнаму грамадзяніну сацыяльныя гарантыі і магчымасці для самарэалізацыі. Таксама была звернута ўвага слухачоў на пытанні культу сям'і, якая заўсёды была і будзе асновай духоўных і маральных каштоўнасцей, на захаванне сямейных і міжпакаленчых сувязей. Надзея Віктараўна, акрамя гэтага, закранула і пытанні, якія датычацца арганізацыі музейнай работы.