«Дзявочы вянок Мiра» ў Мірскім замку

2021-07-08

7 ліпеня ў Мірскім замку Беларускі саюз жанчын запусціў свой новы праект «Дзявочы вянок Мiра». У рамках мерапрыемства адбылася прэзентацыя сацыяльна значных ідэй, падрыхтаваных прадстаўніцамі моладзевага крыла БСЖ. Усяго было прадстаўлена 12 праектаў рознапланавай тэматыкі.

Праграма мерапрыемства была насычанай і цікавай. Удзельніцы жаночага форуму даведаліся шмат цікавага пра гісторыю Мірскага замка і сталі часткай незвычайнага анімаванага прадстаўлення.

«Дзявочы вянок Мiра» завяршыўся прыгожым і ўрачыстым абрадам – ​​удзельніцы мерапрыемства і госці спусцілі на ваду вянкі з кветак і траў па старажытнай традыцыі Купалля.

Арганізатары ўпэўненыя, што новы праект стане традыцыйнай падзеяй у жыцці Беларускага саюза жанчын, бо для гэтага ёсць усе неабходныя перадумовы.