Дзіцячы баль «Чараўніцтва на Каляды»

2022-01-08

Каляды і Новы год – гэта час чарадзейства, усмешак і шчасця. У гэтыя хвіліны кожны хоча паверыць у казку, акунуцца ў атмасферу чагосьці незвычайнага, таямнічага і, несумненна, незабыўнага. Больш за ўсіх навагодніх святаў чакаюць дзеці. У Мірскім замку ведаюць, як не расчараваць іх чаканні, а зрабіць свята па-сапраўднаму вясёлым, цікавым і запамінальным.

Падчас навагодніх вакацый мы рады былі запрасіць 7 і 8 студзеня 2022 года дам і кавалераў ад 6 да 12 гадоў на Дзіцячы баль «Чараўніцтва на Каляды». Маленькія ўдзельнікі балю не толькі ўбачылі ёлачныя цацкі, якія ажылі, але і атрымалі ўрокі прыдворнага этыкету, паказалі сваё майстэрства ў старадаўніх танцах, удосталь нацешыліся гульнямі і загадалі самыя патаемныя жаданні.

У завяршэнні балю кожнае дзіця атрымала падарунак.