Дзень абаронцаў Айчыны

2021-02-24

23 лютага ў Мірскі замак завіталі студэнты Мірскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа. У Дзень абаронцаў Айчыны супрацоўнікі музея падрыхтавалі для іх дастаткова насычаную праграму. Сустрэў ва ўнутраным дворыку замка дырэктар музея Аляксандр Часлававіч Лойка. Пасля яго прывітальнага слова прагучаў залп з гарматы, і студэнты адправіліся на экскурсіі на асноўнай музейнай экспазіцыі, а таксама па экспазіцыйным залам, прысвечаным войнам ХХ стагоддзя і па выставе «Зброя гонару і адвагі».