Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

2021-06-22

22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, музей «Замкавы комплекс «Мір» далучыўся да Усебеларускай хвіліны маўчання. А 12 гадзіне супрацоўнікі музея і наведвальнікі прынялі ўдзел у агульнарэспубліканскай акцыі і ўшанавалі памяць загінулых герояў. Услед за хвілінай маўчання Мір на хвіліну пагрузіўся ў звон званоў.