Дзень моладзі і студэнцтва ў Мірскім замку

2022-06-26

26 чэрвеня 2022 г., у дзень моладзі і студэнцтва, які адзначаецца ў апошнюю нядзелю чэрвеня, у Мірскім замку адбыўся канцэрт аркестра саксафонаў «BELSAXO».

Рэпертуар аркестра шырокі: барока, класіка, рамантыка, джаз, сучасная музыка. Калектыў увесь час у пошуку новага і непаўторнага. Цесна супрацоўнічаючы з беларускімі і заходнееўрапейскімі кампазітарамі, уплятае актуальную музыку ў свае канцэртныя праграмы, тым самым папулярызуючы і пашыраючы музычнае ўспрыманне грамадскасці.

У складзе калектыву прафесійныя музыканты, студэнты і навучэнцы розных навучальных устаноў краіны, аб’яднаныя агульнай ідэяй.

Кіраўнік і дырыжор аркестра «BELSAXO» – Павел Казак.