Дэлегацыя Калінінградскай вобласці наведала музей «Замкавы комплекс «Мір».

2023-06-04

4 чэрвеня дэлегацыя Калінінградскай вобласці на чале з губернатарам наведала Замкавы комплекс «Мір» У рамках наведвання адбылася двухбаковая сустрэча старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка і губернатара Калінінградскай вобласці Антона Аліханава.

«Мы ўбачылі цудоўны аб'ект, вельмі беражлівае стаўленне, педантычнае, скрупулёзнае аднаўленне ўсіх дэталей. Вялікія малайцы тыя людзі, якія займаліся гэтым. Нам у тым ліку цікавае і ўзаемадзеянне па лініі падрыхтоўкі кадраў. У Калінінградскай вобласці зараз шмат аб'ектаў стараемся ўключаць у абарот. Ёсць свая спецыфіка. Але тым не менш у нас ёсць недахоп у людзях, якія маглі б актыўна працаваць у гэтай сферы. І мы з нашымі беларускімі сябрамі будзем у тым ліку абмяркоўваць магчымасць такога кадравага падсілкоўвання нашага рэгіёну адсюль», - сказаў Антон Аліханаў.

Губернатар Калінінградскай вобласці дадаў, што для іх Гродзенская вобласць самая блізкая геаграфічна. «Нам, вядома, вельмі важна было б вырашыць шэраг праблем, задач, якія ўзніклі зараз з-за транспартнага пытання. Гэта і пытанні, якія адносяцца да міжнароднага трэка. Спадзяюся і ўраду рэспублікі свае нейкія сумесныя ідэі данесці і папрасіць аб падтрымцы», - адзначыў ён.

https://www.belta.by/regions/view/gubernator-kaliningradskoj-oblasti-nazval-perspektivy-sotrudnichestva-s-grodnenskoj-oblastjju-570127-2023/

https://www.belta.by/photonews/view/delegatsija-kaliningradskoj-oblasti-posetila-zamkovyj-kompleks-mir-33621/