«Вялікі тэатр Беларусі запрашае»

2022-06-25

25 чэрвеня 2022 г. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь упершыню ў Мірскім замку прадставіў гледачам праграму «Вялікі тэатр Беларусі запрашае».

У Партрэтнай залі прагучалі вядомыя творы ў выкананні народнай артысткі Беларусі Анастасіі Масквіной, лаўрэата міжнародных конкурсаў Алены Таболіч, лаўрэата міжнароднага конкурсу Аляксандра Міхнюка, лаўрэата міжнароднага конкурсу Дар’і Гаражанка, дыпламанта міжнароднага конкурсу Дзяніса Янцэвіча ў суправаджэнні ансамбля «A.M.A.D.I.S. BRASS».