Дабрачыннае навагодняе свята

2021-12-30

Дабрачыннае навагодняе свята для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Карэліцкага раёна, якія дасягнулі поспехаў у творчай, навучальнай, спартыўнай, даследчай дзейнасці, адбылося ў Партрэтнай зале Мірскага замка 30 снежня 2021 года.

Лепшыя вучні школ Карэліцкага раёна ў гэты дзень сталі ўдзельнікамі сапраўднага балю, падчас якога яны атрымалі ўрокі прыдворнага этыкету, паказалі сваё майстэрства ў старажытных танцах, удосталь нацешыліся гульнямі і загадалі самыя патаемныя жаданні.

У завяршэнні балю кожнае дзіця атрымала падарунак.