Балтыйскі культурны форум

2024-04-18

Дырэктар музея «Замкавы комплекс «Мір» Аляксандр Лойка прымае ўдзел у Балтыйскім культурным форуме, які праходзіць 17–19 красавіка 2024 г. у г. Светлагорск Калініградскай вобласці (Расійская Федэрацыя).

Балтыйскі культурны форум – гэта дыскусійная пляцоўка, дзе сумесна з прафесіяналамі, экспертамі і ўладай прадстаўнікі культурных устаноў і дзеячы мастацтваў абмяркоўваюць самыя актуальныя пытанні па напрамку «Культура». Мэта форуму – раскрыць перспектыву развіцця сферы культуры рэгіёну.