Акцыя «Беларусь супраць тытуню»

2022-05-23

З 23 мая па 12 чэрвеня 2022 года па ініцыятыве Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у краіне праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню» ў рамках Сусветнага дня без тытуню, у якой таксама прыняў удзел музей «Замкавы комплекс «Мір».

Сусветная арганізацыя аховы здароўя аб’явіла аб правядзенні глабальнай кампаніі з нагоды Сусветнага дня без тытуню 2022 г. на тэму «Тытунь – пагроза нашаму навакольнаму асяроддзю». Гэтая кампанія накіравана на павышэнне дасведчанасці грамадскасці адносна ўздзеяння тытуню падчас яго вырошчвання, вытворчасці і распаўсюджвання, а таксама яго адходаў на навакольнае асяроддзе. Для асоб, якія ўжываюць тытунь, гэта стане яшчэ адной прычынай для адмовы ад тытуню.