Закрыццё выставы «Гісторыя ў асобах»
30 сентября 2024 года ў першым адсеку Паўночнага корпуса завершыць сваю працу касцюміраваная гістарычная выстава «Гісторыя ў асобах», якую прадставіў Цэнтральны Музей васковых фігур Санкт-Пецярбурга.
Васкавыя фігуры... Гэта заўсёды загадкава і незвычайна. Напэўна, няма ніводнага чалавека, якога б яны пакінулі абыякавым. Фігуры з воску даюць магчымасць убачыць легендарныя асобы і «паглядзець ім у вочы», дапамагаюць у займальнай форме пазнаёміцца з мінулым.
Для розных пакаленняў учынкі герояў з’яўляюцца прыкладам і каштоўнасным арыенцірам у сучасным жыцці, іншыя, наадварот, – прыкладамі супярэчнасцяў і авантурызму. Шчаслівыя і сумныя гісторыі знакамітых людзей захаваліся ў гісторыі і многія з іх ляглі ў аснову твораў літаратуры і кіно.
На выставе прадстаўлена сусветная рэтраспектыва кіраўнікоў, музыкантаў, пісьменнікаў, акцёраў і іншых вядомых людзей: Мадам Цюсо, Хрыстафор Калумб, царэвіч Аляксей, А.С. Пушкін, В. Моцарт, А. Сальеры, Роберт Дэ Ніра і многія іншыя.
Кожная фігура – вынік сур’ёзнай навуковай прапрацоўкі псіхолагаў, гісторыкаў, мастакоў, скульптараў і іншых спецыялістаў. Персанаж ствараецца не толькі па матывах вонкавага аблічча, але і па ўнікальным імгненні, у якім яго захавалі.
Выстава акцэнтуе ўвагу на духоўных і культурных каштоўнасцях і прадугледжана як для дарослых, так і для навучэнцаў, з мэтай матывацыі цікавасці да гістарычнага мінулага.
Азнаёміцца з часовай экспазіцыяй можна з 1 мая па 30 верасня 2024 г. у першым адсеку Паўночнага корпуса палаца.
Кошт уваходных квіткоў: дарослыя – 5,00 BYN, школьнікі – 3,00 BYN, дашкольнікі – бясплатна.
Выстава суправаджаецца тэматычнай музыкай і цікавымі падрабязнасцямі з жыцця герояў выставы.
Лекцыі-візуалізацыі
Па просьбе наведвальнікаў музея з верасня 2024 года кожную сераду і суботу будуць праходзіць лекцыі-візуалізацыі.