Культурная акцыя «СЯМ’Я»
Музей «Замкавы комплекс «Мір» у Міжнародны дзень абароны дзяцей 1 чэрвеня 2024 г. запускае культурную акцыю пад назвай «СЯМ’Я», якая ўключае на выбар індывідуальныя экскурсіі і музейныя заняткі СЯМІ відаў для сямейных груп з магчымасцю БЯСПЛАТНАГА НАВЕДАННЯ салона гістарычных гульняў «У князя Міхаіла». З гульнямі «Гусь», «Алькерк», «Тру-Мадам», «Шахматы» час праляціць неўзаметку, а Вы атрымаеце масу станоўчых эмоцый праз пагружэнне ў мінулае.
Мы спадзяемся, што нашы ідэі дапамогуць зрабіць ваш сямейны адпачынак у летнія месяцы пазнавальным і захапляльным!
Па папярэднім запісе можна замовіць наступныя экскурсіі і музейныя заняткі:
- тэматычная экскурсія «Архітэктурныя аб’екты замкавага комплексу»;
– тэматычная экскурсія «Абарончыя асаблівасці Мірскага замка»;
– тэматычная экскурсія па пасёлку «Мір: мінулае і сучаснасць»;
– тэматычная экскурсія «Прагулка вакол замка»;
– тэматычная экскурсія «Войны ХХ стагоддзя. Гета ў Мірскім замку»;
– тэматычная экскурсія для дзяцей малодшага школьнага ўзросту «Падарожжа ў часе»;
– музейны занятак «Сакрэты кафляных пласцін».
Культурная акця працягнецца да 30 чэрвеня 2024 года.
Квэст «Таямніца двух куфраў»
Музей «Замкавы комплекс «Мір» запрашае ўсіх жадаючых разгадаць «таямніцу двух куфраў» на аднайменным квэсце.