brad-crumbs

Тэматычная экскурсія «Падарожжа ў часе»

2025-03-08
10:00

Па просьбе наведвальнікаў музея кожную суботу і нядзелю па папярэднім запісе будзе праводзіцца тэматычная экскурсія для дзяцей малодшага школьнага ўзросту і сямейных груп «Падарожжа ў часе» (Паўночны корпус Мірскага замка).

Гэта займальнае апусканне ў мінулае, падчас якога дзеці, разважаючы, фантазіюючы, выяўляючы свае творчыя здольнасці, змогуць зрабіць для сябе мноства вялікіх і маленькіх адкрыццяў. Незабыўныя ўражанні яны атрымаюць, пачуўшы дыялог будаўнікоў Мірскага замка, які «захавалі» 500-гадовыя сцены, і дыялог кухмістра і кухаркі, падчас якога раскрываюцца сакрэты прыгатавання некаторых прысмакаў для дзяцей у тыя далёкія часы. «Гукі і галасы з мінулага» дапамогуць лёгка пагрузіцца ў свет музыкі праз даўно забытыя мелодыі, навучыцца адрозніваць па гучанні такія музычныя інструменты, як дуда, лютня, Віёла да гамба і спінет. Таксама прадстаўляецца магчымасць развучыць адзін з сярэднявечных танцаў пад назвай «Маразуля».

Працягласць: 70 мін.

Група не больш за 20 чалавек.

Кошт: 45 бел.руб.

Запіс на экскурсію ажыццяўляецца не пазней 2-х дзён да меркаванай даты правядзення. Запісацца на экскурсію можна па тэл.: +375159636290. Па прыбыцці ў касе музея неабходна аплаціць экскурсію, а таксама набыць ўваходныя квіткі.

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Блiжэйшая падзея
08
сак

Тэматычная экскурсія «Падарожжа ў часе»

Кожную суботу і нядзелю па папярэднім запісе праводзяцца экскурсіі для дзяцей і сем’яў «Падарожжа ў часе».