Вясельныя ўгодкі
Атмасфера раскошы і хараства магнацкага жыцця, дух шматвяковага замка і касцюміраваныя персанажы, якія сустракаюць гасцей, зробяць ўрачысты дзень незабыўным. Візіт сямейнай пары ў Мірскі замак ператворыцца ў тэатралізаванае дзейства, цэнтрам якога стануць віноўнікі ўрачыстасці. Менавіта такі фармат свята стане эксклюзіўным падарункам адзін аднаму ці нечаканым сюрпрызам дзяцей сваім бацькам.
Муж і жонка пазнаёмяцца з уладальнікамі замка, якія раскажуць сваю гісторыю кахання і вернасці. Не абыдзецца, вядома ж, і без падступных пытанняў і выпрабаванняў, якія супрацоўнікі музея падрыхтавалі для закаханых. Дама пазнае таемную мову веера, а кавалеру пашчасціць прымераць слуцкі пояс і адчуць сябе сапраўдным шляхціцам.
Дадзены фармат стане выдатнай магчымасцю для юбіляраў адзначыць сваю гадавіну вяселля незабыўна. Мы спадзяемся, што кожная шлюбная пара зможа напісаць сваю "Гісторыю кахання і вернасці», якая стане яшчэ адной главою ў сямейным летапісе.
Лекцыі-візуалізацыі
Па просьбе наведвальнікаў музея з верасня 2024 года кожную сераду і суботу будуць праходзіць лекцыі-візуалізацыі.