Вясельная цырымонія ў Партрэтнай зале
Маладых сустрэне ветлівы прыдворны архітэктар ці ж сам князь Радзівіл «Пане Каханку», які будзе суправаджаць пару падчас іх прысутнасці ў замку. Вядома, справа не абыдзецца і без знакамітай на ўсю ваколіцу Мірскай свацці, перад якой маладым давядзецца даказваць свае пачуцці і жаданне ўступіць у шлюб.
Для маладых і іх гасцей пасля афіцыйнай цырымоніі гасцінна расчыніць дзверы рэстаран Мірскага замка, у якім можна будзе адсвяткаваць ўступленне ў шлюб. Вытанчаная кухня, майстэрскія кухары, ветлівы персанал дазволяць у поўнай меры атрымаць асалоду ад выключнасці вечара.
Незабыўную першую шлюбную ноч маладыя могуць правесці ў шыкоўных апартаментах адзінай у Беларусі гасцініцы, размешчанай у самым замку. Нумары гасцініцы спалучаюць у сабе непаўторную раскошу і сучасны камфорт. Усе нумары аздоблены ва ўнікальным дызайнерскім стылі.
Калі ж закаханыя ўжо ўступілі ў шлюб, але цырымонія не была такой яркай і запамінальнай, яе можна паўтарыць ужо ў самім замку і без афіцыйнага рэгістратара.
Запрашаем маладыя пары, якія рызыкнулі зрабіць сваё вяселле незвычайным і яркім, зладзіць яго ў Мірскім замку!
Лекцыі-візуалізацыі
Па просьбе наведвальнікаў музея з верасня 2024 года кожную сераду і суботу будуць праходзіць лекцыі-візуалізацыі.