Жакет канца XIX стагоддзя

2021-12-03

Асноўную экспазіцыю музея «Замкавы комплекс «Мір» 3 снежня 2021 года дапоўніў жаночы жакет, які быў выраблены ў Францыі ў канцы XIX стагоддзя.

Прадмет дэкараваны чорным шаўковымі плеценымі карункамі з арнаментам на фоне тонкага цюлю з вельмі дробнымі вочкамі. Падобныя карункі вырабляліся ў Шантыльі, і былі незвычайна папулярнымі ў часы Напалеона ІІІ.

Жакет быў набыты ў прыватнага калекцыянера ў 2013 годзе. Рэстаўрацыйныя работы былі праведзены мастаком-рэстаўратарам музея Наталляй Атцэцкай.