XXIII Міжнародны кірмаш турысцкіх паслуг «Адпачынак-2021»

2021-04-24

Музей «Замкавы комплекс «Мір» прымае ўдзел у XXIII Міжнародным кірмашы турысцкіх паслуг «Адпачынак-2021», які праходзіць у Мінску з 23 па 25 красавіка.

«Адпачынак-2021» – самая буйная турыстычная выстава Беларусі ў катэгорыі «Турызм і адпачынак». Гэта міжнародная дзелавая пляцоўка для краін, рэгіёнаў і турыстычных кампаній з усяго свету, якія прадстаўляюць свае прадукты і паслугі на беларускім рынку.

Удзельнікі і наведвальнікі выставы маюць магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі сусветных турыстычных асацыяцый, рэгулятарамі галіны, знайсці новых кліентаў і партнёраў, а таксама даведацца аб трэндах індустрыі на унікальных мерапрыемствах дзелавой праграмы. Гэта эфектыўная бізнес-пляцоўка для рэкламы турыстычных маршрутаў, новых тураў, сустрэч са старымі партнёрамі, наладжвання новых дзелавых кантактаў.