V Міжнародная канферэнцыя «Музеефікацыя фартыфікацыйных збудаванняў: праблемы і шляхі іх вырашэння»

2025-02-07

З 4 па 8 лютага ў Смаленску праходзіць V Міжнародная канферэнцыя «Музеефікацыя фартыфікацыйных збудаванняў: праблемы і шляхі іх вырашэння». Арганізатарам навуковага форуму выступае Дзяржаўны музей «Смаленская крэпасць».

Удзельнікі канферэнцыі – гісторыкі, мастацтвазнаўцы, культуролагі, тэарэтыкі і практыкі музейнай справы – абмяркуюць актуальныя праблемы вывучэння, рэстаўрацыі і музеефікацыі помнікаў абарончага дойлідства. Абмен думкамі і дыскусіі дазволюць прааналізаваць праблемы і перспектывы захавання аб’ектаў абароннай фартыфікацыі, даследаваць гісторыка-культурны патэнцыял помнікаў ваеннай гісторыі, а таксама разгледзець існуючыя метады і практыкі музеефікацыі аб’ектаў фартыфікацыйнай архітэктурнай спадчыны.

У рамках канферэнцыі, 7 лютага ў замкавым комплексе «Мір» адбыўся круглы стол «Замкі і крэпасці Расіі і Беларусі. Гісторыя і сучаснасць», на якім абмяркоўваліся пытанні практычнай музеефікацыі аб’ектаў фартыфікацыйнай архітэктурнай спадчыны і даследавання гісторыка-культурнага патэнцыялу гэтых аб’ектаў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся дырэктар замкавага комплексу «Мір» Лойка Аляксандр Часлававіч, у якім асабліва адзначыў развіццё партнёрскіх адносін паміж дзвюма культурнымі інстытуцыямі.

З дакладам на тэму «Спадчына Смаленскай крэпасці як вектар расійска-беларускага культурнага супрацоўніцтва» выступіў галоўны навуковы супрацоўнік ФДБУК «Дзяржаўны музей «Смаленская крэпасць», кандыдат гістарычных навук, дацэнт, Ганаровы работнік навукі і высокіх тэхналогій Расійскай Федэрацыі Валуеў Дзям’ян Валер’евіч.

Вучоны сакратар замкавага комплекса «Мір» Ложачнік Ігар Мікалаевіч у сваім выступленні па тэме «Абарончыя вежы Мірскага замка: этапы музеефікацыі» распавёў аб некалькіх этапах музеефікацыі аўтэнтычных вежаў Мірскага замка.

Акрамя таго, пасля праведзеных абмеркаванняў удзельнікам канферэнцыі была арганізавана экскурсія па замкаваму комплексу. Гэта дазволіла не толькі лепш зразумець культурныя традыцыі і помнікі, але і ўмацаваць асабістыя сувязі паміж удзельнікамі мерапрыемства.