Шпалера «Пейзаж з млыном»

2021-11-02

Экспазіцыю «Сені» 2 лістапада 2021 г. дапоўніў яшчэ адзін экспанат – шпалера «Пейзаж з млыном». Па матэрыяле, каляроваму і кампазіцыйнаму рашэнню, тэхніцы ткацтва шпалеру можна аднесці да твораў сярэдзіны XVIII ст., выкананым майстрамі Абюсона (Францыя).

Шпалера была набыта ў снежні 2018 г. у прыватнага калекцыянера. З лістапада 2020 г. музейны прадмет знаходзіўся на рэстаўрацыі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

На сённяшні дзень у пастаяннай экспазіцыі музея знаходзіцца 11 шпалераў перыяду XVI–XVIII стст.

https://ont.by/news/obyusson-xviii-veka-popolnil-samuyu-bolshuyu-v-belarusi-kollekciyu-istoricheskih-shpaler-v-muzee-v-mirskom-zamke