Міжнародны дзень музеяў у Мірскім замку «Гульні праз стагоддзі для пакалення NEXT»

2021-05-15

Тэма Міжнароднага дня музеяў 2021 – «Будучыня музеяў: адрадзіць і пераасэнсаваць».

15 мая, напярэдадні Міжнароднага дня музеяў, які адзначаецца 18 мая, наведвальнікі мелі магчымасць пагуляць не толькі ў гістарычныя гульні, якія былі адроджаны ў Мірскім замку, але і ў тыя гульні, якія змяніўшыся з часам, сталі незвычайна папулярныя. Яны былі аб'яднаныя пад пад агульнай назвай «Гульні праз стагоддзі для пакалення NEXT».

«Тру Мадам», «Алькерк», «Гусь», «Шахматы», салонная гульня па матывах сусветна вядомай ролевай гульні «Мафія» пад назвай «Прывід Мірскага замка», картачныя гульні, квэст-гульня «Таямніца двух куфраў» і многае іншае – вось што чакала наведвальнікаў у Мірскім замку 15 мая!