Круглы стол у Мірскім замку: «Музей і тураператар: практыкі ўзаемадзеяння»

2025-02-26

Па выніках рашэння нарады аб пытаннях гнуткага графіка работы музейных устаноў, якое 14 студзеня 2025 года адбылося ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, 26 лютага 2025 года ў вялікай канферэнц-зале Мірскага замка адбыўся круглы стол на тэму «Музей і тураператар: практыкі ўзаемадзеяння». Гэта падзея сабрала прадстаўнікоў Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, а таксама вядучых тураператараў краіны, якія працуюць у сферы ўязнога турызму.

Дырэктар замкавага комплексу «Мір» Лойка Аляксандр Часлававіч у сваім выступленні падкрэсліў важнасць такога ўзаемадзеяння для глыбокай прапрацоўкі доўгатэрміновых дагаворных адносін паміж музеем і тураператарамі.

Удзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні, якія датычацца ўзаемадзеяння паміж музеямі і турыстычнай галіной. Дыялог дазволіў не толькі выявіць праблемы, якія стаяць перад абодвума бакамі, але і прапанаваць практычныя рашэнні для паляпшэння супрацоўніцтва.