Канцэрт, прысвечаны святу Перамогі

2021-05-08

8 мая а 12 гадзіне ва ўнутраным дворыку Мірскага замка адбыўся канцэрт, прысвечаны святу Перамогі. Для гасцей у гэты дзень выступіў Эстрадна-духавы аркестр Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.

Песні ваенных і пасляваенных гадоў ... Гэта наш музычны летапіс, які застаецца ў памяці не толькі тых, хто змагаўся за перамогу са зброяй у руках, але і зусім маладых юнакоў і дзяўчат, знаёмых з вайной толькі па кнігах, фільмах і старым франтавым песням.