«Ялінка, запаліся!»

2019-12-16

Запальванне агнёў – штогадовае мерапрыемства, якое адкрывае калядны сезон у Мірскім замку. Немагчыма ўявіць сабе весёлыя зімовыя святы без прысутнасці галоўнай гераіні – навагодняй елкі. Па традыцыі яе ўсталёўваюць у цэнтры ўнутранага замкавага дворыка і ўпрыгожваюць шарамі і ілюмінацыяй.

У гэтым годзе ўрачыстае запальванне калядных агнёў праходзіла 14 снежня. Князь і княгіня павіталі гасцей, а пачатак мерапрыемства быў адзначаны стрэлам з гарматы. Затым усе прысутныя хорам прамовілі словы «Ялінка, запаліся!», і замкавы дворык у той жа момант зазіхацеў мноствам святочных агнёў. Пасля гэтага гаспадары замка запрасілі ўсіх гасцей станчыць сярэднявечны танец. Яго назва простая і прыгожая – «Маразуля», і быў абраны ён не выпадкова. Асаблівасцю танца з’яўляецца пастаяннае паскарэнне рухаў. Менавіта так нашы продкі імкнуліся перамагчы зімовую сцюжу і як след сагрэцца. Усе ўдзельнікі свята ад малога да вялікага з задавальненнем станчылі «Маразулю». Асабліва спадабаўся гэты танец навучэнцам Праскурнянскай сярэдняй школы Жлобінскага раёна, якія ў гэты дзень прыехалі на экскурсію ў Мірскі замак. Пасля заканчэння мерапрыемства ўсе дзеці атрымалі з рук князя і княгіні памятныя сувеніры.