Дзень Святога Валянціна ў Мірскім замку
2021-02-10
У дзень закаханых мы прапануем парам акунуцца ў атмасферу былых стагоддзяў і паспрабаваць разблытаць любоўныя інтрыгі.
Экскурсія «Інтрыгі Купідона» разлічана на дваіх удзельнікаў і праходзіць па пастаяннай экспазіцыі Паўночнага корпуса. Пад час незвычайнага падарожжа па замку экскурсанты даведаюцца аб рамантычных гісторыях і лёсах уладальнікаў, пазнаёмяцца з «амурнымі» сюжэтамі ў мастацтве, «застылымі» на шпалерах, посудзе, бронзе і іншых музейных экспанатах.
Акрамя таго, закаханыя змогуць даведацца пра свой лёс праз старадаўнюю гульню «Тру Мадам», а ў сувенірнай краме набыць падарунак для свайго каханага ці сваёй каханай.
Усім парам прадастаўляецца магчымасць бясплатнага наведвання тэматычнай фотапляцоўкі "Лаўка для закаханых»!
Даведкі па тэлефонах: +375159636270, +375159636290.