Дэлегацыя актыву арганізацыі «Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Карэліі» ў Мірскім замку
2025-02-13
13 лютага 2025 г. Мірскі замак наведала дэлегацыя актыву рэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Карэліі».
Для гасцей была праведзена экскурсія з элементамі тэатралізацыі, якая перанесла ў XVIII стагоддзе, у той час, калі ўладальнікамі Мірскага замка былі князі Радзівілы. Акрамя гэтага, «прагулка ў мінулае» разам з экскурсаводам музея дала магчымасць даведацца, як мянялася аблічча замка на працягу пяці стагоддзяў, і колькі сіл было прыкладзена для яго аднаўлення.