«Адлюстраванне гісторыі»

2020-07-29

Сёння, падчас сустрэчы дырэктара Музея "Замкавы комплекс" Мір "Аляксандра Часлававіча Лойкі і Генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Іванавіча Пракапцова, адбылася перадача ў дар работы "Адлюстраванне гісторыі". Аўтарам карціны з'яўляецца Павел Уладзіміравіч Пракапцоў. Гэта ўжо не першая работа рукі майстра, якая паступіла ў фонды музея. Нагадаем, што раней музею была падаравана дэкаратыўная кампазіцыя «Голуб-птушка Міра», а таксама 3 сучасныя копіі манеты часоў кіравання Жыгімонта III Вазы (1628 г.)