КВЭСТ «ТАЯМНІЦА ДВУХ КУФРАЎ»
Музей «Замкавы комплекс «Мір» запрашае ўсіх жадаючых разгадаць «таямніцу двух куфраў» на аднайменным квэсце.
Квэст «Таямніца двух куфраў» – эксклюзіўны прадукт Мірскага замка. Арганізатары прапаноўваюць удзельнікам прайсці выпрабаванні і разгадаць таямніцу князёў Радзівілаў. Падчас правядзення рамонтных прац уладальнік Мірскага замка, князь Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі, знайшоў стары куфар, які на працягу некалькіх стагоддзяў знаходзіўся ў адным са склепаў. З запіскі, знойдзенай побач з куфрам, вынікае, што гэты скарб схаваў князь Караль Станіслаў Радзівіл “Справядлівы” пад час вайны са шведамі. Нягледзячы на ўсе намаганні, у князя Міхаіла не атрымоўваецца адкрыць куфар, таму ён запрашае гасцей, каб яны дапамаглі разгадаць таямніцу князёў Радзівілаў.
Падчас квэста ўдзельнікі павінны дапамагчы повару прыгатаваць страву для князя. Жабрачка раскажа пра сумныя падзеі Паўночнай вайны. Госці даведаюцца ад княгіні Марыі Гогенлоэ-Шылінгсфюрст аб яе захапленнях. І гэта яшчэ не ўсе сюрпрызы, якія арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў!
Перад пачаткам гульні наведвальнікі, якія набылі білеты для ўдзелу ў квэсце, могуць самастойна азнаёміцца з пастаяннай экспазіцыяй музея, а таксама дадаткова заказаць экскурсію або паслугі аўдыёгіда.
Набыць білеты на мерапрыемства можна ў касе музея, а ў дзень правядзення квэста да 15.00.
Таксама Вы можаце заказаць квэст для сваіх сяброў (15-20 чалавек) па папярэдняй дамоўленасці не пазней, чым за два тыдні да гульні.
Заяўкі на квэст не прымаюцца:
• на нядзелю, панядзелак і святочныя дні;
• на дні льготнага і масавага наведвання, такія як Калядныя і школьныя канікулы, дзяржаўныя святы;
• санітарныя гадзіны;
• на час правядзення афіцыйных мерапрыемстваў;
• па тэхнічных прычынах.
Квэст разлічаны на адначасовы ўдзел ад 15 да 50 чалавек і прадугледжвае ўдзел асобных каманд з колькасцю ўдзельнікаў у кожнай ад 1 да 5.
Узрост 12+
Дата | Время | Осталось билетов |
---|---|---|
05-10-2024 | 15:30:00 | 34 |
Лекцыі-візуалізацыі
Па просьбе наведвальнікаў музея з верасня 2024 года кожную сераду і суботу будуць праходзіць лекцыі-візуалізацыі.