КВЭСТ «БЕЛЫ СЛОН»
Квэст «Белы слон» – чарговы эксклюзіўны прадукт Мірскага замка, які, напэўна, прыйдзецца даспадобы аматарам таямніц і загадак. Амаль 100 гадоў Мірскі замак захоўвае гісторыю пра Белага слана. І вось прыйшоў час прыадкрыць заслону таямніцы і даведацца неверагодную гісторыю, якая доўгі час была забытая. Захавальнік Мірскага замка падрыхтаваў для ўдзельнікаў квэста няпростыя выпрабаванні на логіку і кемлівасць і, вядома ж, на веданне гісторыі. Толькі прайшоўшы гэты нялёгкі шлях, можна даведацца, пра які Белы слон ідзе гаворка.
Перад пачаткам гульні наведвальнікі, якія набылі квіток на ўдзел у квэсце, могуць самастойна азнаёміцца з пастаяннай экспазіцыяй музея, а таксама дадаткова замовіць экскурсійную праграму ці паслугу аўдыягіда.
Набыць квіткі на мерапрыемства можна ў касе музея, а ў дзень правядзення квэста да 15.00.
Таксама Вы можаце заказаць квэст для сваіх сяброў (15-20 чалавек) па папярэдняй дамоўленасці не пазней, чым за два тыдні да гульні.
Заяўкі на квэст не прымаюцца:
• на нядзелю, панядзелак і святочныя дні;
• на дні льготнага і масавага наведвання, такія як Калядныя і школьныя канікулы, дзяржаўныя святы;
• санітарныя гадзіны;
• на час правядзення афіцыйных мерапрыемстваў;
• па тэхнічных прычынах.
Квэст разлічаны на адначасовы ўдзел ад 15 да 50 чалавек і прадугледжвае ўдзел асобных каманд з колькасцю гульцоў у кожнай ад 1 да 5.
Узрост 12+
Пры набыцці квітка праз сайт вы атрымліваеце нумар замовы. Просьба прад’явіць нумар заказу адміністратару.
Пры набыцці квітка на квэст, адкрываецца форма заказу ўваходнага квітка ў музей. Просьба націснуць Мерапрыемствы на гэтай жа старонцы справа і выбраць патрэбную вам дату.
Дата | Время | Осталось билетов |
---|---|---|
21-12-2024 | 15:30:00 | 50 |
25-01-2025 | 15:30:00 | 50 |
15-02-2025 | 15:30:00 | 50 |
15-03-2025 | 15:30:00 | 50 |
05-04-2025 | 15:30:00 | 50 |
19-04-2025 | 15:30:00 | 50 |
18-10-2025 | 15:30:00 | 50 |
22-11-2025 | 15:30:00 | 50 |
20-12-2025 | 15:30:00 | 50 |
Льготны дзень
35 снежня 2024 г. наведвальнікам музея даецца права льготнага наведвання экспазіцый.