Квэст «Белы слон»
Квэст «Белы слон»– чарговы эксклюзіўны прадукт Мірскага замка, які, напэўна, прыйдзецца па густу аматарам таямніц і загадак. Амаль 100 гадоў Мірскі замак захоўвае гісторыю пра Белага слана. І вось прыйшоў час адкрыць заслону таямніцы і даведацца пра неверагодную гісторыю, якая доўгі час была забытая. Захавальнік Мірскага замка падрыхтаваў для удзельнікаў квэста няпростыя выпрабаванні на логіку і кемлівасць і, канешне ж, на веданне гісторыі. Толькі прайшоўшы гэты нялёгкі шлях, можна даведацца, пра якога Белага слана ідзе размова.
Перад пачаткам гульні наведвальнікі, якія набылі квіткі на ўдзел у квэсце, могуць самастойна азнаёміцца са сталай экспазіцыяй музея, а таксама дадаткова заказаць экскурсію або паслугу аўдыёгіда.
Набыць білеты на квэст можна ў касе музея, а ў дзень яго правядзення да 15.00.
Таксама Вы можаце заказаць квэст для сваіх сяброў папярэдне запісаўшыся не пазней, чым за два тыдні да гульні.
Квэст разлічаны на адначасовы ўдзел ад 15 да 50 чалавек і прадугледжвае ўдзел асобных каманд з колькасцю ўдзельнікаў у кожнай ад 1 да 5.
Даведкі па тэлефонах: +375159636232, +375159636270 (з 9.00 да 18.00).
Узрост 12+
Дата |
Дзень тыдня |
Пачатак гульні |
23 лістапада 2024 г.
|
субота
|
15:30
|
21 снежня 2024 г.
|
субота
|
15:30
|
Лекцыі-візуалізацыі
Па просьбе наведвальнікаў музея з верасня 2024 года кожную сераду і суботу будуць праходзіць лекцыі-візуалізацыі.