Калядны баль у Мірскім замку
11 студзеня 2025 г. Мірскі замак дае ўнікальную магчымасць – наведаць Калядны баль для дарослых.
Таямнічыя маскі і сілуэты, вытанчаныя ўборы і жывая музыка – усё гэта не толькі створыць асаблівую атмасферу, але і дазволіць пабываць на незвычайнай імпрэзе! Баль у Мірскім замку верне ў мінулае, якое ажыве на вачах у прысутных. Гасцей чакаюць танцавальныя майстар-класы, прыемныя сюрпрызы і фуршэт.
Просім звярнуць увагу на дрэс-код: для кавалераў – строгі гарнітур, для дам – сукенка (пераважна ў стылі XVIII стагоддзя) і абутак без абцаса!
Пачатак а 19 гадзіне.
Набыць квіткі можна ў касах музея ці праз афіцыйн сайт.
Кошт квітка да 15 снежня ўключна – 120 бел.руб., пасля – 150 бел.руб.
Узрост: 18+
Даведкі па тэлефоне: 8 (01596) 36290.
Лекцыі-візуалізацыі
Па просьбе наведвальнікаў музея з верасня 2024 года кожную сераду і суботу будуць праходзіць лекцыі-візуалізацыі.