
Часовая экспазіцыя «Крылы вечнасці» ў Мірскім замку
14 сакавіка 2025 г.у 14:00 у Слановай зале музея «Замкавы комплекс «Мір» адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі «Крылы вечнасці», якая падрыхтавана Музеем гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі пры Саюзе беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын.
Гэта ўнікальная выстава раскрывае ўвесь цыкл габрэйскага жыцця ад нараджэння да смерці праз таліт (малітоўнае покрыва), як элемент традыцыйнай рытуальнай адзення. За кожным экспанатам стаіць гісторыя жыцця яго гаспадара. Бо талит суправаджае габрэйскага мужчыну ў самыя важныя моманты жыцця.
На часовай экспазіцыі будуць прадстаўлены таліты з калекцыі Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі, фондаў музея «Замкавы комплекс «Мір», ЯКТ «Эмуна», сінагогі Хабад і прыватных калекцый. Дапоўняць выставу жывапісныя палотны вядомага беларускага мастака Юрыя Крупянкова, якія прысвечаны незваротна згубленаму свету яўрэйскіх мястэчак, дзе бок аб бок жылі прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў і канфесій, панаваў непаўторны каларыт.
У наведвальнікаў таксама будзе магчымасць атрымаць праз прадстаўленыя прадметы і фатаграфіі цікавую інфармацыю аб яўрэйскай абшчыне ў Беларусі, даведацца як аб важных і зразумелых падзеях у яўрэйскім жыцці, так і аб малавядомых у колах шырокай грамадскасці яўрэйскіх традыцыях і звычаях.
Часовая экспазіцыя завершыць сваю працу 11 красавіка 2025 года.
Уваход па квітках у музей.
Тэматычная экскурсія «Падарожжа ў часе»
Кожную суботу і нядзелю па папярэднім запісе праводзяцца экскурсіі для дзяцей і сем’яў «Падарожжа ў часе».