brad-crumbs

Адкрыццё выставы «Мастак – Кніга – Тэкст»

2025-01-24
10:00

24 студзеня 2025 года ў Слановай зале Мірскага замка адкрываецца часовая экспазіцыя, на якой будуць прадстаўлены творы сучасных мастакоў-графікаў з фондаў ДГАММЗ «Востраў-град Свіяжск».

Выстаўка прадстаўляе творы мастакоў, якія экспанаваліся на Казанскай Міжнароднай Біенале друкаванай графікі «Вершнік».

Біенале – выстава, якая праводзіцца раз на два гады ў Казані, існуе з 2011 года і ўжо набыла вядомасць сярод мастакоў-графікаў розных краін.

Біенале 2015 года была прысвечана Году літаратуры ў Расіі, абвясціла сваім дэвізам: «Мастак – Кніга – Тэкст». Творы раскрываюць цесную сувязь друкаванай графікі з літаратурай, значнасць мастацкага ўвасаблення літаратурнага тэксту. Крытэрыямі адбору з’яўляліся прафесіяналізм, арыгінальнасць мастацкай мовы, творчая свабода.

Тэма біенале выклікала вялікую цікавасць мастакоў, і яны прапанавалі шырокі спектр яе прачытанняў. Для многіх удзельнікаў літаратурны тэкст стаў імпульсам для аўтарскіх мастацкіх і сэнсавых інтэрпрэтацый. Першаасновай для творчасці сталі творы рускай літаратуры, фальклору, рускае мастацтва ў шырокім сэнсе. Некаторыя творы гэтага жанру сталі экспанатамі прадстаўленай выставы. Работы выкананы ў разнастайных формах і тэхніках – ад традыцыйных кодэксаў і раскладанак да кніг-аб’ектаў, ад афортаў, лінагравюр да калаграфій, выразак, рэдзі-мэйду. Прыкметнае месца занялі экслібрысы, якія дэманструюць сувязь паміж кнігай і яе ўладальнікам. У асяроддзі маладых мастакоў экслібрыс перажывае сваё чарговае адраджэнне, прасочваецца тэндэнцыя яго павелічэння ў памерах.

У шэрагу работ праяўлена імкненне да раскрыцця нацыянальнай своеасаблівасці літаратурных твораў і пошук форм яго ўвасаблення, з выкарыстаннем шырокага набору прыёмаў – ад дакладнай перадачы этнаграфічных элементаў і асаблівасцей да сімвалічных і алегарычных трактовак.

Значна і тое, што ў біенале 2015 года ў Казані прымала ўдзел і мастак з Беларусі Валасюк Святлана Міхайлаўна з горада Кобрына. Яна працуе ў тэхніцы графікі і жывапісу. Нарадзілася ў 1982 годзе ў горадзе Жабінка Брэсцкай вобласці ў Беларусі. Скончыла факультэт мастацтваў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Удзельнічае ў беларускіх і замежных выставах з 2011 года. Два яе эксклібрысы таксама прадстаўлены на выставе.

Часовая экспазіцыя працягне сваю працу да 23 лютага 2025 года.

Уваход па квітках у музей.

 

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Блiжэйшая падзея
15
сту

Лекцыі-візуалізацыі

Па просьбе наведвальнікаў музея з верасня 2024 года кожную сераду і суботу будуць праходзіць лекцыі-візуалізацыі.