Льготны дзень
27 лістапада 2024 г. наведвальнікам музея даецца права льготнага наведвання экспазіцый і выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў.
Кошт білета для дарослых - 6.50 бел.руб., для школьнікаў і студэнтаў - 4 бел. руб.
Таксама ў гэты дзень навучэнцы, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную адукацыю, у складзе арганізаваных груп могуць бясплатна наведаць музей з экскурсіяй, але для гэтага неабходна папярэдне запісацца ў сістэме электроннага браніравання на афіцыйным сайце музея «Замкавы комплекс «Мір».
На дадзены момант у Мірскім замку сабраны ўнікальныя, самыя вялікія сярод усіх беларускіх музеяў, калекцыі шпалераў XVI–XVIII стст., веераў XVII–XX стст., шляхецкіх гузікаў XVII–XIX стст.
Калекцыя шпалер ручнога ткацтва заходнееўрапейскай вытворчасці XVI–XVIII стст. у колькасці 14 адзінак захоўвання (11 шпалер дэманструецца ў экспазіцыйных залах Паўночнага корпуса) не мае аналагаў у музейных зборах Беларусі. Яна кампенсуе страчаныя прадметы ў ходзе пяцісотгадовай гісторыі Мірскага замка, дае ўяўленне аб эвалюцыі еўрапейскага мастацтва шпалернага ткацтва, аб культурных сувязях Вялікага Княства Літоўскага з рознымі еўрапейскімі краінамі і паўсядзённым жыцці ўладальнікаў замка ў розныя перыяды яго існавання.
У Партрэтнай зале можна будзе ўбачыць мастацкую калекцыю партрэтаў Радзівілаў XVIII–XIX стст., якія музей набыў у верасні 2016 г.
Для атрымання больш поўнага ўяўлення аб Мірскім замку, яго ўладальніках і музейных прадметах, прадстаўленых у экспазіцыі, мы прапануем скарыстацца паслугай экскурсавода ці аўдыягідам за дадатковую аплату:
для групы да 25 чалавек (па асноўнай музейнай экспазіцыі) – 32 бел. руб.;
аўдыягід – 5 бел. руб.
Больш падрабязная інфармацыя па тэлефонах: 8 (01596) 36270, 8 (01596) 36290.
Лекцыі-візуалізацыі
Па просьбе наведвальнікаў музея з верасня 2024 года кожную сераду і суботу будуць праходзіць лекцыі-візуалізацыі.