brad-crumbs

Культурная акцыя «У музей усёй сям’ёй»

2024-10-14
10:00

14 кастрычніка ў нашай краіне адсвяткуюць Дзень маці, а 21 кастрычніка – Дзень бацькі. Гэты тыдзень называецца бацькоўскім. Для кожнага з нас мама і тата – гэта самыя дарагія і блізкія людзі, без якіх само жыццё ўявіць немагчыма.

Музей «Замкавы комплекс «Мір» не застаўся ўбаку і падрыхтаваў для шматдзетных сем’яў прыемны сюрпрыз.

У перыяд з 14 па 21 кастрычніка шматдзетныя сем’і змогуць наведаць музейныя экспазіцыі БЯСПЛАТНА (пры прад’яўленні дакумента, які пацвярджае права на льготу).

Даведкі па тэл.: +375159636270, +375159636290.

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Блiжэйшая падзея
16
кас

Лекцыі-візуалізацыі

Па просьбе наведвальнікаў музея з верасня 2024 года кожную сераду і суботу будуць праходзіць лекцыі-візуалізацыі.