Навукова-практычная канферэнцыя ў Мірскім замку

2023-11-17

17 лістапада 2023 г.у Вялікай канферэнц-зале Мірскага замка адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Захаванне культурнай спадчыны: вопыт, праблемы і перспектывы».

У працы канферэнцыі прынялі ўдзел музейныя супрацоўнікі, рэстаўратары, мастацтвазнаўцы, гісторыкі, археолагі, архівісты, спецыялісты ў галіне культурна-пазнавальнага турызму, аспіранты, магістры і суіскальнікі, выкладчыкі навучальных устаноў.

Тэматыка канферэнцыі закранала пытанні рэстаўрацыі і кансервацыі помнікаў архітэктуры, перспектывы музеефікацыі архітэктурных аб'ектаў, праблемы аднаўлення інтэр'ераў, размяшчэння ў іх музейных экспазіцый і г.д. асобная ўвага была нададзена прававым момантам захавання гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны.

У рамках работы канферэнцыі прайшла прэзентацыя каталога «Фотаздымкі і гравюры са збору кн. Марыі Гагенлоэ (18291897)». Аўтар і складальнік кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры кадравай палітыкі і псіхалогіі кіравання Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Мікалаеўна Папко.

Калекцыя фотаздымкаў і гравюр, якія належалі ўладальніцы Мірскага замка і маёнтка Замір’е кн. Марыі Гагенлоэ-Шылінгсфюрст (18291897), набыта музеем у 2017 г. У каталогу прадстаўлена гісторыя стварэння і бытавання калекцыі, аналіз творчасці фатографаў і мастакоў, працы якіх у ёй знаходзяцца, а таксама поўны пералік музейных прадметаў з кароткім іх апісаннем.