Міжнародны жаночы дзень у Мірскім замку

2024-03-08

У музеі «Замкавы комплекс «Мір» у Міжнародны жаночы дзень прайшоў майстар-клас «Мова кахання: веер, мушкі і кветкі». Мерапрыемства было прысвечана жэстам і знакам, якія дамы перадавалі кавалерам на свецкіх мерапрыемствах з дапамогай веера, мушак і кветак. У наведвальнікаў была магчымасць скласці рамантычны, сяброўскі, прывітальны букеты, а таксама згуляць у гульню «Тру-мадам» і атрымаць прадказанне або савет.

Также яркім дадаткам да кожнай экскурсіі 8 сакавіка 2024 года  з 11:00 да 13:00 у Партрэтнай зале Мірскага замка стала выкананне канцэртнай праграмы «Музыка вясны» таленавітым піяністам, салістам Белдзяржфілармоніі, выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэатам міжнародных конкурсаў Аляксандрам Музыкантавым.