Мастацкі пленэр «Гармонія архітэктуры»

2020-07-15

З 14 па 17 ліпеня 2020 г. на тэрыторыі Замкавага комплексу «Мір» праводзіцца мастацкі пленэр «Гармонія архітэктуры» ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 20-годдзя ўключэння аб’екта ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.

Мэтай мастацкага пленэру з’яўляецца развіццё беларускага выяўленчага мастацтва; выяўленне і падтрымка маладых таленавітых мастакоў, развіццё іх творчых здольнасцяў і павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства; стварэнне і захаванне нацыянальных мастацкіх каштоўнасцяў, якія складуць ўласнасць айчыннага і сусветнай культурнай спадчыны; арганізацыя абмену вопытам, развіццё супрацоўніцтва ў сферы прафесійнага выяўленчага мастацтва, прапаганда культуры і гісторыі Беларусі; прыцягненне ўвагі да ўнікальнасці Замкавага комплексу «Мір», як аднаму з аб’ектаў, які ўваходзіць у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.

У пленэры прымаюць удзел пачынаючыя (студэнты БДАМ і навучэнцы каледжаў мастацтваў), а таксама маладыя прафесійныя мастакі.

Кіраўнік пленэру – старшыня секцыі «Графіка» Беларускага саюза мастакоў, дацэнт кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ігар Леанідавіч Гардзіёнак. Куратар з боку музея – заг. аддзела па навуковай рабоце Таццяна Іванаўна Кожух.