Выстава “Бурштынавы жывапіс”

2021-09-01

1 верасня ў Слановай зале Мірскага замка адбылося адкрыццё выставы Сяргея і Веранікі Біжака, якія займаюцца бурштынавай творчасцю больш за пятнаццаць гадоў і ўвесь цыкл апрацоўкі бурштыну праводзяць самі.

Работы майстроў ёсць у Грэцыі, Італіі, Германіі, ЗША, Польшчы, Аўстраліі, Ізраілі, Расіі і іншых краінах. Неаднаразова працы былі адзначаны на міжнародных выставах. На штогадовым форуме па бурштыне «Амберфорум» майстры былі запрошаныя ў якасці ганаровых удзельнікаў і ўзнагароджаны юбілейным медалём.

Унікальнасць карцін і абразоў з бурштыну ў тым, што ў якасці матэрыялу выкарыстоўваюцца выключна натуральныя камяні, у асноўным бурштын і па жаданні заказчыка могуць быць дададзеныя напаўкаштоўныя і вырабныя камяні. Кожная праца непаўторная, бо прамалёўваецца майстрам ўручную.

 Як праваслаўныя, так і каталіцкія іконы робяцца па благаславенні з захаваннем усіх канонаў. Таксама ў майстэрні можна замовіць пейзажы, нацюрморты, партрэты і іншыя карціны па жаданні заказчыка.

Выстава пройдзе з 1 па 30 верасня.