Увазе наведвальнікаў! Абмежаваны доступ у некаторыя залы

2024-03-27

З 8 па 20 красавіка 2024 г. экспазіцыйныя залы, размешчаныя на трэцім паверсе Паўночнага корпуса палацавай часткі, будуць зачыненыя для наведвання ў сувязі з правядзеннем работ па аднаўленні паркета.

Да гэтага, з 13 сакавіка 2024 г. былі зачыненыя Сталовая ізба, Паляўнічая зала і анфілада на трэцім паверсе асноўнай музейнай экспазіцыі, размешчанай у Паўночным корпусе палацавай часткі.

Акрамя гэтага, часткова абмежаваны доступ у залы на другім паверсе.

На перыяд рамонту ў музеі з’явіліся наступныя бонусы для нашых наведвальнікаў:

- бясплатная фотазона ва ўнутраным дворыку;

- бясплатная фотазона ў фае інфармацыйна-касавай залы;

- наведванне абноўленай экспазіцыі «Войны ХХ стагоддзя. Гета ў Мірскім замку 1942 г.».

Мы жадаем зрабіць наш музей больш прывабным і імкнемся да таго, каб, аднойчы наведаўшы яго, сюды хацелася б прыязджаць зноў і зноў. Спадзяемся, што пасля праведзеных прац інтэр’еры на трэцім паверсе палацавай часткі будуць здзіўляць сваім выглядам.

Дзякуй за разуменне!