Пабачыў свет каталог фатаграфій

2023-09-13

Дарагія сябры!

Мы рады прадставіць II том серыі «Калекцыі музея «Замкавы комплекс «Мір», прысвечаны калекцыі фатаграфій другой паловы XIX ст.

Калекцыя знаходзілася ў князя Канстанціна Гагенлоэ, нашчадка ўладальнікаў Мірскага замка ў XIX ст.

У студзені 2017 г. калекцыя фатаграфій і гравюр, якая складаецца з двух альбомаў у скураных вокладках і разрозненых фотаздымкаў рознага фармату, былі набыты музеем і сталі часткай музейнага фонду Беларусі. Калекцыя налічвае 325 фатаграфій і гравюр і адносіцца да 1860–1890-х гг.

Выдавец – Музей «Замкавы комплекс «Мір».

Аўтар тэксту і складальнік – кандыдат гістарычных навук В.М. Папко.

Фармат 60х90 1/8.

536 старонак.

У бліжэйшы час каталог можна будзе набыць у сувенірнай краме музея і музейных касах.