«Урок у музеі»

2024-03-22

Дарагія сябры, з 15 красавіка 2024 года музей «Замкавы комплекс «Мір» запрашае на ўрок у музеі!

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь падпісалі пагадненне аб рэалізацыі новага агульнарэспубліканскага праекта «Урок у музеі». Асноўны напрамак – арганізацыя і правядзенне ўрокаў на базе музейных экспазіцый установамі агульнай сярэдняй адукацыі.

Правядзенне навучальнага занятку ў форме экскурсіі ў рамках праекта «Урок у музеі» на працягу навучальнага года будзе ажыццяўляцца на бязвыплатнай аснове па папярэднім запісе на падставе заяўкі, якая накіроўваецца ў музей не пазней чым за 3 дні да правядзення ўрока ў музеі.

Пералік тэм для правядзення вучэбных заняткаў у форме экскурсій у рамках рэалізацыі праекта «Урок у музеі»:

 

Установа «Музей «Замкавы комплекс «Мір»

1 «Арганізацыя войска і ваенная справа ВКЛ у XVI ст.»  7 клас Гісторыя Беларусі Беларускія земі ў першай палове XVI ст.
2 «Строительство Мирского замка глазами архитектора в начале XVI века» 3 клас Выяўленчае мастацтва Архітэктура. Архітэктурныя помнікі рэгіёнаў Беларусі
7 клас Гісторыя Беларусі Беларускія земі ў першай палове XVI ст.
8 клас Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура) Росквіт мастацтва беларускіх зямель у эпоху Адраджэння
 

 

«Урок у музеі» прапануе навучэнцам унікальную магчымасць вывучыць гісторыю ў жывым фармаце, а таксама дапоўніць школьную праграму і дапамагчы навучэнцам лепш засвоіць навучальны матэрыял.

Даведкі па тэл. 80159636270, 80159636290.