Удзел у працы канферэнцыі ў Смаленску

2023-09-10

7 верасня 2023 года навуковыя супрацоўнікі музея «Замкавы комплекс «Мір» Юлія Бязносік, Наталля Кавалевіч і Вольга Каласоўская прынялі ўдзел у працы VIII навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам «Сядзібы Смаленшчыны, суседніх і прыгранічных тэрыторый як цэнтры гаспадарчага і культурнага жыцця», якая праходзіла ў г. Смаленску на базе Смаленскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі імя А.Т. Твардоўскага.
Даследчыкі з Масквы, Калугі, Старой Русы, Смаленска, Смаленскай вобласці і Рэспублікі Беларусь абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з гаспадарчым і культурным жыццём у сядзібах; сядзібнай спадчынай у архівах, музеях, прыватных зборах; развіццём турыстычнай галіны, патрыятычным выхаваннем моладзі і інш.
Ю. Бязносік, Н. Кавалевіч і В. Каласоўская выступілі з дакладамі: «Адраджэнне старажытных гульняў як адзін са спосабаў прыцягнення наведвальнікаў у музеі «Замкавы комплекс «Мір», «Экскурс у страчаныя сядзібы з габеленамі (па матэрыялах манументальнай працы Р.У. Афтаназі “Гісторыя рэзідэнцый”)», «Гужавы транспарт і спосабы запрэжкі коней на фатаграфіях князёў Вітгенштэйнаў са збору музея “Замкавы комплекс “Мір”».
8 верасня 2023 года ўдзельнікі канферэнцыі азнаёміліся з дзейнасцю музея-сядзібы М.І. Глінкі ў вёсцы Наваспаскае.