Удзел у працы 24-ай сесіі

2023-11-23

Дырэктар музея Аляксандр Лойка прымае ўдзел у працы 24-ай сесіі Генеральнай асамблеі дзяржаў-удзельніц Канвенцыі аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, якая праходзіць у г. Парыжы (Французская Рэспубліка).
Рэспубліка Беларусь з’
яўляецца ўдзельніцай Канвенцыі і актыўна рэалізуе яе палажэнні. У дадзеным кантэксце пытанні, уключаныя ў парадак дня сесіі Генасамблеі, уяўляюць практычную цікавасць з пункту гледжання імплементацыі механізмаў Канвенцыі і вывучэння міжнароднага вопыту ў сферы эфектыўнага кіравання аб’ектамі Сусветнай спадчыны.