Удзел у міжнародным Патрыятычным форуме

2023-11-23

Старшы навуковы супрацоўнік музея Таццяна Кожух 23 лістапада прыняла ўдзел у анлайн фармаце ў рабоце Міжнароднага патрыятычнага форуму «Міратворчасць пакаленняў у гістарычнай памяці Расійскай дзяржавы» ў г. Растове-на-Доне (секцыя «Калектыўная гістарычная памяць, як сувязь пакаленняў»).
Форум прысвечаны пытанням захавання гістарычнай памяці, наладжванню пазітыўнага дыялогу з замежнымі дзяржавамі, патрыятычнаму выхаванню грамадзян, забеспячэнню ўзаемаразумення паміж народамі постсавецкай прасторы, барацьбе з фальсіфікацыяй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.