Шлягеры фестывалю Сан-Рэма ў Мірскім замку

2023-07-15

Артысты і аркестр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, як па чараўніцтве, перанеслі нас у невялікае італьянскае курортнае мястэчка.
Увесь вечар у сценах старажытнага замка гучалі самыя яркія і запамінальныя шлягеры Тота Кутуньё, групы Рыкі і Паверы, Адрыяна Чэлентана, Рыкарда Фольі, Аль Бана і Раміны Паўэр, а таксама іншых легендарных выканаўцаў.
Канцэрт прайшоў пры поўным аншлагу, пакінуўшы незабыўныя ўражанні ва ўсіх прысутных.

  З нецярпеннем чакаем наступнага музычнага падарожжа!

фота Ганны Жэбуртовіч: