Калядны баль у Мірскім замку - 2024

2024-01-14

13 студзеня 2024 г. Мірскі замак прадаставіў унікальную магчымасць – наведаць Калядны баль для дарослых.

Таямнічыя маскі і сілуэты, вытанчаныя ўборы і жывая музыка – усё гэта не толькі стварыла асаблівую атмасферу, але і дазволіла пабываць на незвычайнай імпрэзе! Баль у Мірскім замку вярнуў у мінулае, якое ажыло на вачах у прысутных. Гасцей чакалі танцавальныя майстар-класы, прыемныя сюрпрызы і фуршэт.